Каталог
Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 6. Гомельскае Палессе і Падняпроўе. У 2 кн. Кн. 2

Шосты том, які завяршае серыю выданняў “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў”, прысвечаны рэгіёну Гомельскага Палесся і Падня-проўя і прадстаўляе аўтэнтычныя формы народнай культуры на аснове матэрыялаў, зафіксаваных у комплексных фальклорна-этнаграфічных экспедыцыях 2003—2007 гг. вядучымі даследчыкамі беларускай народнай культуры, у першую чаргу супрацоўнікамі дзяржаўнай навуковай устано-вы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. У другую кнігу ўвайшлі матэрыялы, якія даюць уяўленне аб сучасным стане такіх асноўных відаў мясцовай традыцыйнай культуры, як танца-вальны фальклор, народныя гульні, народная проза, малыя жанры фаль-клору, замовы, традыцыйнае адзенне, традыцыйны народны тэкстыль. Выданне ілюстравана фатаграфічнымі і нотнымі матэрыяламі, графічнымі малюнкамі. Электронны дадатак змяшчае ўзоры народнай прозы ў выка-нанні носьбітаў традыцыі.
Для навукоўцаў-гуманітарыяў, выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, настаўнікаў, работнікаў культуры, кіраўні-коў прафесійных і аматарскіх мастацкіх калектываў, шырокага кола заці-каўленых беларускім традыцыйным мастацтвам.
Боганева А.М. [і інш.]. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 6. Гомельскае Палессе і Падняпроўе. У 2 кн. Кн. 2 / А.М. Боганева. - Минск : Вышэйшая школа, 2013. - 1231 с. - ISBN 978-985-06-2269-3. - URL: http://m.ibooks.ru/bookshelf/386819/reading (дата обращения: 27.07.2025). - Текст: электронный.